Міёрскі сацыяльна-педагагічны цэнтр правёў фотаконкурс «Новы год у маёй сям’і»
Раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр правёў фотаконкурс «Новы год у маёй сям’і» сярод  прыёмных сем’яў, ДДСТ.
Апошнім часам святы імкнуцца адзначаць крэатыўна. Арыгінальнасць і навізна ў трэндзе. Разам з тым у кожнай адметнай даты ёсць незаменны трывалы падмурак – сямейныя традыцыі.
На кожным фотаздымку – атмасфера свята, цяпла, святла, казачнасці і чараўніцтва. «Будзьце ўважлівыя да сваіх блізкіх, цаніце і беражыце тое, што маеце!» – кажуць нам фатаграфii. Калі сям'я разам, яна адолее нягоды, а радасць у разы памножыцца на ўсiх.
Хіба можна вылучыць тут найлепшых? Усе пераможцы. Дзякуй нашым цудоўным сем’ям за добрыя сэрцы, чыстыя намеры, клопат пра дзяцей.
Обратите внимание
27.01.2021

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Миорского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Миорский районный социально-педагогический центр"
Мы рады, что Вы зашли на наш сайт! Здесь Вы  найдёте информацию для педагогов, родителей, детей. Мы расскажем Вам о жизни учреждения, поделимся методическими разработками. Мы рады сотрудничеству в интересах детей!