Кветкі жанчынам, якія працуюць … мамамі
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня  хочацца сказаць цёплыя словы ўдзячнасці, уручыць самыя  вялікія і прыгожыя букеты духмяных кветак жанчынам, якія  выбралі для сябе прафесію “ прыёмная мама”. Гэтую пасаду можна гучна назваць “начальнік упраўлення”.  Якія ж якасці неабходныя для гэтага звання? Па-першае, мабільнасць. Жанчыны, абраўшыя прафесію прыёмных мам, знаходзяцца на нагах практычна ўвесь час, пастаянна дэманструюць высокі ўзровень сваёй вынослівасці. Напэўна, узнікне пытанне, колькі часу так трэба працаваць у дзень? Як ні дзіўна, кругласутачна, 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень. Перапынкаў не прадугледжана.  Гэтая праца патрабуе высокага ўзроўню камунікабельнасці і дыпламатычных якасцяў. Неабходна мець “навуковую ступень”  у медыцыне, псіхалогіі, фінансах і кулінарыі, не менш. Ніякіх адпачынкаў (выключэнне – водпуск), у святочныя дні асабліва, нагрузка нават павышаецца. І, вядома ж, заўсёды  пажадана быць у  добрым настроі. Ці многія гатовы працаваць у такім рэжыме?
У нашым раёне мамамі на прафесійнай аснове працуюць 9 жанчын, якія ўтварылі прыёмныя сем’і, і 2, якія сталі гаспадынямі ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
Дзякуй Вам за душэўную чуласць, бязмерную любоў да дзяцей, дабрыню і мудрасць.
Дарагія Мамы, бабулі і проста мілыя, добрыя, далікатныя, клапатлівыя, прыгожыя жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні  са святам.
Жадаем Вам жаночага шчасця, каб Вясна падарыла Вам яшчэ больш прыгажосці, здароўя, добрага настрою, шмат любові ад тых, хто побач, і шмат вольнага часу для сябе.  Хай выконваюцца ўсе вашы жаданні! Хай у вашых сем'ях пануюць мір і бясконцая вера ў дабро. Беражліва захоўваеце цяпло хатняга ачага. Нізкі вам паклон!
Обратите внимание
05.03.2021

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Миорского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Миорский районный социально-педагогический центр"
Мы рады, что Вы зашли на наш сайт! Здесь Вы  найдёте информацию для педагогов, родителей, детей. Мы расскажем Вам о жизни учреждения, поделимся методическими разработками. Мы рады сотрудничеству в интересах детей!